среда, 7 ноября 2012 г.

7.11.12

у 1989-91 гадах жыла ў Чэхіі
Мілавіце
у параўнанні з Мінскам там была проста казка ў дачыненні да прадуктаў, адзення і кніг
адна з кніг якую я купіла была "Дамскае шчасце" Эміля Заля
і вось цяпер на kino-dom.тв выявіла серыяльчык па гэтай кнізе
такое настальжы ...
:)
кнiжны магазiн
Миловице

***




суббота, 27 октября 2012 г.

27.10.12



заўважыла, што некалькі гадоў ужо першы снег не выклікае такіх "прыступаў" казачнай радасці як раней
і думаю не ва ўзросце справа
а вось у гэты раз было зусім новае адчуванне нейкае
навагоднi настрой мяне ахапіў, чамусьці
нават пах елкі і мандарынаў чуўся :)

среда, 24 октября 2012 г.

суббота, 20 октября 2012 г.

20.10.12

раніца


надвор'е сёння нейкае сумнае
у гэтым годзе я так і не чула  як падае лісце
але, затое я чула як шамацяць лісцем птушкі
амаль таксама як і людзі, толькі трошкі цішэй







пятница, 19 октября 2012 г.

четверг, 18 октября 2012 г.