среда, 22 сентября 2010 г.

пра бурбалкi i не толькi :)

"21 верасня ў мінскім парку Горкага адзначалі Дзень міру ва ўсім свеце. А 19-й гадзіне, нягледзячы на дробны восеньскі дождж, каля галоўнага увахода ў парк сабралася некалькі соцень чалавек.
У асноўным - моладзь, хаця былі і людзі сталага ўзросту. Міліцыі, звычайнай на любых масавых акцыях, нават самых бяскрыўдных, у гэты раз побач не назіралася, таму бурбалкі бесперашкодна пускалі больш за гадзіну."


бурбалкi :)


прыгожая беларуская мова
нажаль, не вельмi добра яе ведаю, каб хоць трошкi паразмаўляць не ўстаўляючы рускiх слоў
со школы запомнiўся адзiн верш на беларускай мове
П. Броўка "Пахне чабор"
калi ён ўспамiнаецца... быццам  адчуваю пах чабара... :)


Хiба на вечар той можна забыцца?
Сонца за борам жар-птушкай садзiцца.
Штосьцi спявае пяшчотнае бор.
Пахне чабор. Пахне чабор...


Лёгкiя крокi на вузкай сцяжынцы –
дзеўчына ў белай iскрыстай хусцiнцы,
быццам абсыпана промнямi зор.
Пахне чабор. Пахне чабор...


Выйсцi б насустрач, стаць i прызнацца:
вось яно – блiзкае, яснае шчасце!
Клiкнуць хацелася – голас замёр.
Пахне чабор. Пахне чабор...


Год адзiнаццаць, а можа дванаццаць
сэрца балiць, што не здолеў спаткацца,
сэрца нязменна хвалюе дакор.
Пахне чабор. Пахне чабор...


Час той схаваўся за дальняй гарою.
Здасца хвiлiнай – яна прада мною.
Выйду. Гукаю. Маўклiвы прастор.
Пахне чабор. Пахне чабор...

каб ведала пра бурбалкi раней, то можа б схадзiла ў парк
вельмi даўно я ўжо бурбалак не запускала :)

Комментариев нет:

Отправить комментарий